На наступным тыдні нашы легіянеры, выхаванцы маладзечанскага футбола, якія выступаюць за клубы іншых гарадоў Беларусі, пачынаюць падрыхтоўку да новага сезона.
Сяргей Дрозд, Сяргей Корсак, Ігар Нарожнік і Яўген Курловіч сезон-2012 будуць абараняць колеры тых самых клубаў, за якія гулялі ў мінулым годзе.
Клуб першай лігі чэмпіянату Беларусі "Слуцк", які леташні чэмпіянат завяршыў на пятым месцы турнірнай табліцы, першы сёлетні збор правядзе ў Слуцку 17 студзеня. Пра гэта ў інтэрв'ю "РГ" паведаміў левы абаронца каманды маладзечанец Сяргей Дрозд, які апошні пакуль свой сезон за "Маладзечна" правёў у 2010 годзе.
Сяргей Дрозд (справа) падчас выступлення за "Маладзечна" не шкадаваў сябе на полі. Здаралася, што пасля гульні абаронцу была патрэбная медыцынская дапамога доктара каманды Юрыя Шоты (злева).
Паводле яго слоў, кантракт са "Слуцкам" у яго закончыўся ў снежні 2011 года, але кіраўніцтва клуба прадоўжыць кантракт з выхаванцам маладзечанскага футбола. Сяргей расказвае, што пасля першага збору трэніроўкі пачнуцца ў двухразовым рэжыме – па дзве кожны дзень.
У межах падрыхтоўкі да старту чэмпіянату случчане плануюць у лютым прыняць удзел у традыцыйным таварыскім турніры ў Полацку. Склад удзельнікаў спаборніцтваў пакуль дакладна не вызначаны. Летась сабраліся каманды Полацка, Мазыра, Слуцка і Гарадзеі.
Выязныя зборы за мяжой случчане ў сакавіку правядуць у Польшчы, дзе будуць трэніравацца на працягу двух тыдняў. У планах па падрыхтоўцы да сезона таксама спарынгі з беларускімі клубамі розных дывізіёнаў па выхадных днях.
Летась Сяргей Дрозд выходзіў на поле ў асноўным саставе каманды. Расказвае, што, выконваючы свае галоўныя функцыі па абароне ўласных варот і разбурэнні атак праціўніка, меў некалькі нядрэнных магчымасцяў паразіць вароты саперніка, але выканаць гэтыя моманты не атрымалася.
З партнёрамі па камандзе ў Сяргея склаліся добрыя адносіны, што ў размове з карэспандэнтам "РГ" пацвердзіў і галоўны трэнер "Слуцка" Юры Крот. Паводле яго слоў, трэнерскі штаб задаволены адносінамі нашага земляка да сваёй працы і яго чалавечымі якасцямі.
У новым сезоне "Слуцк" хатнія гульні будзе праводзіць на стадыёне свайго горада. Летась случчане прымалі сапернікаў у Салігорску, бо слуцкі стадыён быў закрыты на рэканструкцыю. Сяргей адзначае, што футбол у Слуцку любяць. Да каманды ставяцца ўважліва. Легіянеры жывуць у гасцініцы мясцовага цукровага камбіната, харчуюцца ў кафэ гасцініцы.
Сёлета футбалістам павінны падняць зарплату. Летась яна складала каля двух мільёнаў рублёў плюс прэміяльныя за перамогі і нічые. За перамогу – 900 тысяч, за нічыю – 450 тысяч.
Дом Сяргея Дразда цяпер ў Наваполацку. Там жыве яго жонка, якая працуе прадаўцом. У Наваполацк Сяргей прыязджае пасля чарговага тура чэмпіянату на два дні. Столькі выхадных дае футбалістам кіраўніцтва клуба. Бацькоў у Маладзечне Сяргей наведвае яшчэ радзей. Прыкладна раз на месяц.
Маладзечанскі абаронца спадзяецца на тое, што каманда роднага горада здолее выйсці ў першую лігу, а ўмовы для футбалістаў будуць створаныя не горшыя, чым у Слуцку. І, хто ведае, можа тады маладзечанскія заўзятары ўбачаць Дразда на полі ў форме каманды роднага горада. Такой магчымасці Сяргей не выключае.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.
rh.by

Комментариев: 75
Дэни это ты в жилете?