Футбольные фанаты из Молодечно » Ігар Нарожнік хоча ў вышэйшую лігу. (Из Региональной газеты)

 

Ігар Нарожнік хоча ў вышэйшую лігу. (Из Региональной газеты)

Автор: Dorion от 14 января 2012, посмотрело: 585

0
Ігар Нарожнік хоча ў вышэйшую лігу. (Из Региональной газеты)


Маладзечанскія футбалісты Ігар Нарожнік і Яўген Курловіч у гэтым сезоне прадоўжаць сваё выступленне за каманду першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе пінскую "Хвалю"

У інтэрв'ю нашаму выданню Ігар Нарожнік расказаў, што першы круг у чэмпіянаце-2011 ён большасцю выходзіў на замены, у другой палове спаборніцтваў больш гуляў у асноўным саставе.

Па словах Ігара, на першым зборы футбалісты "Хвалі" сустрэнуцца на наступным тыдні. Тады трэнеры і абвесцяць планы падрыхтоўкі да новага сезона і задачы, якія будуць ставіцца перад футбалістамі.

У Пінску нашы хлопцы жывуць у кватэры, якую арэндуе для іх клуб. Пра зарплату кажуць толькі, што яна іх задавальняе, але колькі атрымлівалі за месяц, не сказалі. Сёлета кіраўніцтва клуба абяцала плаціць больш. Заахвочваюць пінскіх футбалістаў за перамогі па-рознаму. За перамогу над сапернікам, які знаходзіцца вышэй у турнірнай табліцы, прэміяльныя большыя, над тым, хто ніжэй у табліцы, – меншыя.

Ігар Нарожнік сумняваецца, што калі-небудзь вернецца выступаць за маладзечанскую каманду. Нават калі яна выйдзе ў першую лігу, а футбалісты пачнуць атрымліваць дастойную зарплату. Хлопец збіраецца ўдасканальваць сваё майстэрства і хоча гуляць у адным з клубаў вышэйшай лігі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.