Выхаванец маладзечанскага футбола Сяргей Корсак, які выступае за сталічны "Партызан" на пазіцыі левага паўабаронцы, у сёлетнім міжсезонні апынуўся ў нявызначанай сітуацыі.
Яго каманда, якая па выніках мінулага сезона выйшла ў вышэйшую лігу, можа проста спыніць сваё існаванне з-за адсутнасці грошай.
Выхаванец маладзечанскага футбола Сяргей Корсак пакуль у мінскім "Партызане". Не факт, што ён у гэтым клубе працягне сваю кар'еру ў сезоне-2012.
Тым не менш, падрыхтоўку да сезона "Партызан" пачаў. Адбылося гэта 10 студзеня. У інтэрв'ю "РГ" Сяргей Корсак расказаў: футбалісты трэніруюцца толькі для падтрымання спартыўнай формы і чакаюць рашэння па лёсу клуба ад яго кіраўніцтва.
Па словах Сяргея Корсака, 10 студзеня кіраўнікі "Партызана" аб'явілі футбалістам, што на працягу двух тыдняў спонсары павінны даць адказ: падтрымаюць яны каманду ці не. Што гэта за спонсары – хлопцам не сказалі.
А пакуль Корсак на ўсякі выпадак рыхтуецца да таго, што пакіне стан "партызанаў". Яго агент цяпер шукае каманду вышэйшай лігі, якой было б цікава бачыць у сваім складзе маладзечанскага паўабаронцу, які і на пазіцыі форварда можа глядзецца нядрэнна.
Калі такая каманда не знойдзецца, Сяргею прыйдзецца разглядаць прапановы ад клубаў першай лігі.
У сезоне-2011 наш зямляк выходзіў на поле і ў асноўным складзе "Партызана", і з замены. Забіў чатыры галы ў чэмпіянаце Беларусі і адзін гол – у розыгрышы Кубка краіны.
rh.by
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО

Комментариев: 75
Дэни это ты в жилете?