Каманда Маладзечанскага раёна выйшла ў фінал чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе. 21 студзеня маладзечанцы выйгралі занальны турнір. Перамаглі Вілейку і Дзяржынск.
Спаборніцтвы прайшлі ў зале завода металічных канструкцый. У Маладзечна не даехалі заяўленыя каманды Мядзельскага і Мінскага раёнаў. Таму пуцёўку ў фінал аспрэчвалі толькі Маладзечна, Вілейка і Дзяржынск.
На пяць зон падзеленыя каманды Мінскай вобласці. У кожнай з іх сапернікі спачатку высвятляюць адносіны паміж сабой. У фінал выходзіць пераможца кожнай зоны.
Выхаванцы трэнера маладзечанскай футбольнай школы Аляксандра Гармазы Сяргей Космач і Сяргей Корсак у гэты дзень пасля больш чым двухгадовага перапынку зноў згулялі разам за адну каманду. Апошні раз звязка Космач – Корсак працавала на полі ў сезоне-2009, калі “Маладзечна” заваявала бронзу чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе.
Сяргей Космач і Сяргей Корсак – бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе. 2009 год. Больш чым праз два гады цёзкі 21 студзеня 2012 года зноў сыгралі разам за маладзечанскую каманду на міні-футбольным турніры і забілі амаль палову галоў сваёй каманды – шэсць з трынаццаці.
Потым футбольныя шляхі сяброў-партнёраў разышліся. І вось цяпер, у міжсезонні 2011-2012 гадоў, два Сяргеі зноў згулялі разам. І атрымалася гэта ў іх даволі паспяхова. Настальгія... Хлопцы на дваіх стварылі амаль палову галоў маладзечанцаў – шэсць з трынаццаці.
Па жэрабю першымі на пляцоўку выйшлі землякі – каманды Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў. Прыезд на турнір футбалістаў з берагоў Віліі забяспечыў завод будаўнічых дэталяў. Віляйчане не змянілі сваёй традыцыйнай тактыцы. Як заўсёды, яны свядома аддалі ініцыятыву саперніку і ўсёй камандай “селі” ў абарону, спадзеючыся на хуткія контратакі.
Абарончая тактыка прыносіла свой плён. Віляйчане нават першымі забілі. Ударам з левага фланга ў левую ад варатара Аляксандра Мелюка дзявятку – 0:1. Маладзечанцы, не атрымаўшы дывідэндаў ад пазіцыйнай асады варот сапернікаў, паспрабавалі прабіць галкіпера гасцей далёкімі ўдарамі. Капітан каманды Сяргей Дараховіч праверыў на трываласць вілейскую штангу.
Нарэшце гаспадары адыграліся. У верхні вугал варот мяч накіраваў вядомы майстар маленькага футбола Аляксандр Грыхуцік – 1:1. Пасля гэтага актыўна запрацавала звязка Космач – Корсак.
Як і ў мінулыя гады, асістэнтам у гэтай пары большасцю выступаў Сяргей Корсак, які ствараў зручныя моманты для свайго цёзкі. Маладзечанцы выйшлі наперад – 2:1. Перапынак.
У другой палове сустрэчы Грыхуцік, быццам бы спрачаючыся са сваімі малодшымі партнёрамі ва ўменні забіваць, зноў прабіў варатара – 3:1. Неўзабаве віляйчане вярнулі на табло мінімальны разрыў у ліку – 3:2. І адразу ж забівае Космач – 4:2. А канчатковым лік на табло робіць Дзяніс Ціткоў – 5:2.
У адрозненне ад маладзечанцаў, дзяржынскія футбалісты не здолелі справіцца з абарончай тактыкай віляйчан. Першая паловы другога матча турніру скончылася пачатковымі нулямі на табло, хаця ініцыятыва цалкам належала дзяржынцам. У другім тайме Дзяржынск нарэшце забівае, літаральна запіхнуўшы мяч у вароты – 1:0. Віляйчане адыграліся пасля розыгрышу свабоднага і адразу ж забілі другі гол крыўдным нямоцным ударам паміж ног варатара.
Футбалісты з Дзяржынска зраўнялі лік, але нічыю не ўтрымалі. Рацыянальныя хлопцы з завода буддэталяў вырвалі перамогу – 2:3.
Для таго, каб стаць пераможцам турніру, у апошняй гульні з Дзяржынскам маладзечанцам неабавязкова было выйграваць. Нават паражэнне з розніцай галоў не больш за два забяспечвала гаспадарам выхад у фінал. Але нашы выйгралі 8:3.
Лік адкрыў Дзяніс Ціткоў. Скарыстаўшы перадачу Корсака, падвоіў яго Космач. Потым ён зрабіў усё для таго, каб цёзка і партнёр па спартшколе не пакінуў пляцоўку без гола – 3:0. Пасля гэтага на два мячы саперніка нашы адказалі пяццю. Два з іх на рахунку Сяргея Космача. Па адным разе вызначыліся Аляксандр Грыхуцік, Дзмітры Касцюк і Вадзім Ціткоў. На апошняй хвіліне дзяржынцы адыгралі адзін мяч – 8:3.
Склад пераможцаў: Аляксандр Мялюк (варатар), Сяргей Дараховіч, Дзмітры Касцюк, Аляксандр Грыхуцік, Раман Вінцукоўскі, Сяргей Корсак, Сяргей Космач, Дзяніс Ціткоў, Вадзім Ціткоў. Трэнер – Віталь Казяк.
Вілейскі раён заняў другое месца, Дзяржанскі – трэцяе.
Папярэдне плануецца, што фінал вобласці пройдзе ў Барысаве на пачатку лютага.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.
rh.by

Комментариев: 75
Дэни это ты в жилете?