DataLife Engine > --- > Местная пресса о команде

Местная пресса о команде


29 января 2010. Разместил: Dorion
Ссылка на істочнік внізу страніцы

На чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сёлета не заявіцца бронзавы прызёр сезона-2009 каманда “Беразінскае”. Замест яе выступіць “Маладзечна-ДЮСШ”.
На чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сёлета не заявіцца бронзавы прызёр сезона-2009 каманда “Беразінскае”. Замест яе выступіць “Маладзечна-ДЮСШ”.
Нічога істотнага не зменіцца, акрамя назвы каманды і месца правя-дзення дамашніх гульняў. За каманду, як і раней, будуць выступаць сёлетнія выпускнікі спартшколы, футбалісты, якія не трапляюць пакуль у асноўны састаў футбольнага клуба “Маладзечна”, а таксама, час ад часу, асноўныя гульцы “Маладзечна”.

Па словах трэнера Віталя Казяка, у сезоне-2009 назва каманды “Беразінскае” была толькі назвай. Ніякіх адносінаў да мястэчка футбалісты не мелі. Хіба што дамашнія сустрэчы праводзілі на полі ў Беразінскім. На паляне, мякка кажучы, не самай лепшай якасці. Мясцовы торфабрыкетны завод, які некалі дапамагаў камандзе грашыма, у 2009 годзе дапамогі не аказваў. Да таго ж, патрабаваліся дадатковыя сродкі для паездак на гульні з Маладзечна ў Беразінскае.

“Мы абмеркавалі сітуацыю з начальнікам аддзела спорту райвыканкама Мікалаем Шрымфам і дырэктарам футбольнай спартшколы Анатолем Язубчыкам, – кажа Віталь Казяк. – Прыйшлі да высновы: каманду трэба трымаць на базе ДЮСШ. Тым больш, што рэспубліканскіх спаборніцтваў на “Крыштальны мяч” не стала, і ў выхаванцаў спартшколы няма спаборніцкай практыкі”.

Цяпер свае дамашнія матчы “Маладзечна-ДЮСШ” будзе праводзіць на стадыёне спартыўнай школы. Фінансаванне каманды – харчаванне і транспартныя выдаткі на гасцявыя сустрэчы – бярэ на сябе аддзел спорту.

Перавагі пераводу каманды на базу спартшколы наступныя: балельшчыкам не трэба будзе ехаць у Беразінскае, дастаткова дабрацца да стадыёна ДЮСШ. Выхаванцы спартшколы паспрабуюць сябе ў дарослым футболе, няхай сабе і на ўзроўні чэмпіянату вобласці. Газон стадыёна ДЮСШ куды больш якасны, чым поле ў Беразінскім.

Каманда “Маладзечна-ДЮСШ” у поўным аб’ёме становіцца фарм-клубам, дублем футбольнага клуба “Маладзечна”. На чэмпіянаце Мінскай вобласці футбалісты, якія не трапляюць у асноўны састаў на чэмпіянат Беларусі ў другой лізе, будуць даказваць, што яны дастойныя асновы.

Гульцы ж асноўнага саставу, пры неабходнасці набыцця гульнявой практыкі, на адзін тайм змогуць выйсці на поле за “Маладзечна-ДЮСШ”. У мінулым сезоне такая схема цалкам апраўдала сябе і адмаўляцца ад яе было б няправільна, лічыць Віталь Казяк.

Сяргей ЗЯНЬКО.
взято с rh.by

Вернуться назад